У Японіі незвычайным спосабам пачалі збор ураджаю зялёнай гарбаты

26 апреля 2016

Улады горада Кока вырашылі ператварыць гэты карпатлівы працэс у маляўнічае шоу. На плантацыі выйшлі работнікі, апранутыя ў касцюмы ніндзя. Яркія ўборы нагадваюць пра вялікае мінулае гэтага паселішча. У позняе Сярэднявечча ў гэтым японскім горадзе знаходзілася школа, якая славілася майстэрствам ніндзя.