У Японіі аўтамабіль урэзаўся ў групу выхаванцаў дзіцячага сада

8 мая 2019
Загінулі двухгадовыя хлопчык і дзяўчынка. Яшчэ 13 дзяцей і двух выхавальнікаў шпіталізавалі. Трагедыя адбылася падчас прагулкі малых. Дзве машыны сутыкнуліся на раздарожжы. Адна з іх вылецела на тратуар, дзе былі дашкольнікі. За рулём аўтамабіляў знаходзіліся жанчыны. Яны затрыманыя.