У некаторых рэгіёнах слупкі тэрмометраў перавышаюць адзнаку 38 градусаў. За апошні тыдзень з цеплавымі ўдарамі былі шпіталізаваныя амаль тры тысячы чалавек, шасцёра памёрлі. Усяго з канца красавіка з-за небывалай спякоты ў бальніцы трапілі больш як 9 тысяч чалавек. А сіноптыкі прагназуюць сёлета анамальна гарачае лета. Яго пік выпадзе на канец ліпеня - пачатак жніўня.













