У Якуціі разбіўся самалёт з афіцэрамі

19 декабря 2016

Навіна з пазнакай "маланка". Самалёт Іл-18 разбіўся ў Булунскім раёне Якуціі. Лайнер ляцеў з Екацярынбурга. На яго борце знаходзіліся 32 пасажыры і 7 членаў экіпажа. Гэта расійскія афіцэры ваенна-касмічных сіл. Паводле папярэдніх даных, выжылі шэсць чалавек. Вядуцца выратавальныя працы. Падрабязнасці - у наступным выпуску.