Тэрміновая інфармацыя гэтымі хвілінамі прыходзіць з Якуціі. Там на шахце "Мір" адбылася аварыя - прарыў воды ў алмазную рудню. Паводле папярэдніх даных, у шахту трапіла 200 тысяч кубаметраў вады. У момант здарэння ў выпрацоўках знаходзілася 151 чалавек. Эвакуацыя гарнякоў была ўскладнена адключэннем электраэнергіі: не працавалі некалькі пад'ёмнікаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто не пацярпеў. Ідзе эвакуацыя. І паводле некаторых даных, усе гарнякі, якія знаходзіліся ў шахце, ужо паднятыя на паверхню. Магчымай прычынай аварыі стаў тэхналагічны збой на рэзервуары захоўвання вады. Адзначым, гэта ўжо другое здарэнне за тыдзень на рудні "Мір".
У Якуціі на шахце "Мір" адбылася аварыя
4 августа 2017













