У СААЗ папярэдзілі аб другой хвалі эпідэміі каранавіруса ў Еўропе

15 мая 2020
Сусветная арганізацыя аховы здароўя тым часам заклікала еўрапейскія краіны рыхтавацца да другой хвалі каранавіруса ўвосень або зімой гэтага года. Як адзначыў дырэктар еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Ханс Клюге ў інтэрв'ю The Daily Telegraph, паўторная ўспышка захворвання можа супасці з сезонным усплёскам захворвання грыпам і адзёрам.

Ханс Клюге, дырэктар еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ: "Мы павінны ўсвядоміць, што жывём на планеце, поўнай вірусаў. Гэты вірус можа стаць тым, што мы называем эндемічным, як шэраг сезонных вірусаў з групы карон. Іншы варыянт - ён можа муціраваць. У дадзеным выпадку вырашальнае значэнне мае гатоўнасць і ўмацаванне сістэм аховы здароўя, а таксама патэнцыял медыцынскіх устаноў па частцы назірання. Гэта ключавое пытанне".

Клюге заклікаў еўрапейскія краіны захоўваць пільнасць, нягледзячы на паніжэнне ліку смярцей і новых выпадкаў захворвання ў апошнія тыдні. Неабходна працягваць нарошчваць патэнцыял тэсціравання і адсочвання кантактаў інфікаваных.