Ва ўсходняй частцы Стамбула прагрымеў выбух

12 мая 2016

Надзвычайнае здарэнне адбылося каля ваеннай базы. Як перадаюць мясцовыя СМІ, на паветра ўзляцеў аўтамабіль, начынены ўзрыўчаткай. Агенцтва Франс-Прэс паведамляе як мінімум аб пяцярых пацярпелых. Звестак аб загінуўшых няма. На месцы здарэння працуюць медыкі і паліцыя. У Турцыі сёлета адбылося некалькі тэрактаў. Мясцовыя ўлады заяўляюць, што гэта справа рук у асноўным курдскіх радыкалаў або баевікоў "Ісламскай дзяржавы".