5 чалавек загінулі, 14 шпіталяваныя ў выніку сутыкнення аўтобусаў на трасе М-4 "Дон" у Варонежскай вобласці. Чацвёра сканалі на месцы, адна жанчына памерла ў бальніцы. Стан яшчэ адной пацярпелай цяжкі. Аварыя адбылася ўчора позна ўвечар. Сутыкнуліся два аўтобусы, якія ехалі з боку Масквы ў Стаўрапольскі край і Карачаева-Чэркесію. Адзін стаяў на абочыне, іншы заехаў у яго ззаду.














