У Валгаградзе сутыкнуліся баржа і прыватны катамаран

12 июня 2018

Трагедыя на Волзе. У Валгаградзе сутыкнуліся баржа і прыватны катамаран. Загінулі дзесяць чалавек. Невядомым застаецца лёс адной жанчыны. Яе зараз шукаюць. Усяго на борце 12-мясцовага прагулачнага судна знаходзіліся 16 пасажыраў і экіпаж - гэта значыць, усяго 28 чалавек! Выратаваць атрымалася пяцярых. Трох шпіталізавалі. Надзвычайнае здарэнне адбылося за кіламетр ад берага. Ёсць інфармацыя, што за штурвалам знаходзіўся ўладальнік судна, экс-дэпутат Валгаградскай гардумы Дзмітрый Хахалеў, які меў судзімасць паводле пяці артыкулаў. Ён і парушыў правілы перавозкі. Судна, акрамя таго, не знаходзілася на ўліку.