У Валгаградзе пад заваламі выявілі цела чацвёртай ахвяры

17 мая 2017

У Валгаградзе, дзе напярэдадні днём у жылым доме адбыўся выбух бытавога газу, усю ноч не спыняліся пошукавыя працы. Раніцай стала вядома, што супрацоўнікі МНС пад заваламі знайшлі цела чацвёртай ахвяры. Гэта дзяўчына 1990 года нараджэння. Паводле папярэдніх даных, яна жыла ў гэтым доме. Пошук людзей працягваецца. Разбураныя 12 кватэр. 11 чалавек пацярпелі, а яшчэ 40 эвакуіраваныя з аварыйнага будынка. Паводле папярэдніх даных, прычынай выбуху стала пашкоджанне газаправода, якое адбылося пры пазапраўным падключэнні да вадавода. Следчы камітэт Расіі ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле "Выкананне прац або аказанне паслуг, якія не адказваюць патрабаванням бяспекі".