У Вільнюсе прайшла акцыя пратэсту пад лозунгам "Просьба аб сховішчы - не злачынства"

8 ноября 2021
 "Просьба аб сховішчы - не злачынства" - пад такім лозунгам прайшла акцыя пратэсту ў Вільнюсе. Дэманстранты супраць бесчалавечнай палітыкі ўлад у адносінах да мігрантаў - патрабуюць не вяртаць бежанцаў у Беларусь і  перастаць марнаваць грошы на бескарысны дрот для мяжы. Згодна з паведамленнямі арганізатараў пратэсту, палітыка развароту мігрантаў, непразрыстасць і абмежаванне гуманітарнай дапамогі на мяжы ўяўляюць пагрозу не толькі для саміх мігрантаў, але і для літоўскага грамадства. Пратэстўцы патрабуюць падаць магчымасць няўрадавым арганізацыям дапамагчы мігрантам сачыць за выкананнем іх праў, калі з гэтым не спраўляецца сам урад.


Тэгі:

#Мигранты