У Вільнюсе ў гэтыя хвіліны праходзіць урачыстая цырымонія інаўгурацыі перавыбранага прэзідэнта Літвы

12 июля 2014
Даля Грыбаўскайтэ прысягае на вернасць народу і Канстытуцыі. 25 мая яна атрымала звыш за 57% галасоў выбаршчыкаў падчас другога тура прэзідэнцкіх выбараў. Яе саперніку Зігмантасу Бальчыцісу аддалі свае галасы каля 40% удзельнікаў выбараў, што дазволіла Грыбаўскайтэ стаць першым у гісторыі Літвы прэзідэнтам, якога перавыбралі на другі тэрмін.