У Вярхоўнай радзе Украіны заявілі пра магчымасць трэцяга тура прэзідэнцкіх выбараў

12 апреля 2019

Гэта можа адбыцца, калі галасаванні па ўчастках будуць масава прызнаныя несапраўдным або хтосьці здыме кандыдатуру, а другі кандыдат не набярэ 50 працэнтаў галасоў.

Тым часам кандыдаты ў прэзідэнты Украіны ніяк не могуць узгадніць дату магчымых дэбатаў. Пра гэта яны спрачаліся ў эфіры тэлеканала "1+1". Пётр Парашэнка перанёс дыскусію на 14 красавіка. Уладзімір Зяленскі настойвае на 19 красавіка.