Пабіліся дэпутаты ад прапрэзідэнцкай партыі "Блок Пятра Парашэнкі" Сяргей Лешчанка і Іван Мельнічук. Сутычка была настолькі інтэнсіўнай, што ў Лешчанкі апынуўся падраны пінжак.
Як высветлілася, Мельнічук абвінаваціў аднапартыйца ў размяшчэнні лжывай інфармацыі ў сетцы "Фэйсбук". Нібыта, той напісаў аб распараджэнні адміністрацыі прэзідэнта Украіны не наведваць пасяджэнні камітэта па процідзеянні карупцыі. Лешчанка адказаў, што можа публікаваць на сваёй старонцы ўсё, што жадае.
Бойкай скончылася сёння і пасяджэнне Чаркаскага абласнога савета. Дэпутат ад партыі "Свабода" Юрый Ботнар напаў на выконваючага абавязкі дырэктара гасцініцы "Днепр" Барыса Лебядцова, які адмовіўся выступаць на ўкраінскай мове, растлумачыўшы, што на рускай яму зручней.













