У Вярхоўнай радзе Украіны адобрылі адстаўку ўрада

29 мая 2019

Камітэт па пытаннях прававой палітыкі і правасуддзя падтрымаў адстаўку прэм'ер-міністра Уладзіміра Гройсмана. Паводле закона, зараз свае пасады аўтаматычна пакідае і ўсё астатняе кіраўніцтва. Нагадаем, Гройсман напісаў заяву аб адстаўцы 20 мая, пасля інаўгурацыі Уладзіміра Зяленскага.