У Венгрыі затрымалі капітана судна, які сутыкнуўся з катарам на Дунаі

31 мая 2019

Паводле папярэдніх даных, гэта 64-гадовы грамадзянін Украіны. Яго абвінавачваюць у халатнасці, якая стала прычынай трагічнай гібелі людзей. Нагадаем, прагулачнае судна перакулілася і затанула ў Будапешце напярэдадні вечарам. Ахвярамі сталі 7 чалавек, яшчэ 19 лічацца прапаўшымі без вестак.