У Венгрыі студэнты Універсітэта Капашвар арганізавалі голы пратэст

5 октября 2013

Маладым людзям не спадабаўся строгі дрэс-код, уведзены кіраўніцтвам ВНУ. Рассеўшыся па месцах, падчас лекцыі яны знялі з сябе ўсё адзенне, закрываючыся толькі падручнікамі. Пры гэтым выкладчыкі акцыю падтрымалі. Праўда, распрануліся не поўнасцю, а толькі да ніжняй бялізны. Дырэкцыя ўніверсітэта пакуль ніяк не адрэагавала. З-за гэтага навучанне галышом пройдзе яшчэ і ў панядзелак.