У Венгрыі пабіты рэкорд яўкі выбаршчыкаў на выбары ў парламент - 68 %

9 апреля 2018

У Венгрыі падвялі вынікі парламенцкіх выбараў. Перамагла кіруючая кааліцыя на чале з дзеючым прэм'ер-міністрам Віктарам Орбанам. За яе прагаласавалі больш за 49 % выбаршчыкаў. Кааліцыя атрымае дзве траціны ў венгерскім парламенце. А вось яе галоўны сапернік - вельмі правы альянс "За лепшую Венгрыю" - набраў амаль 20 %. Лідары партый, якія прайгралі, заявілі, што падаюць у адстаўку, паколькі разлічвалі выключна на перамогу. Дэпутатаў у Дзяржаўны сход Венгрыі абіраюць кожныя 4 гады. Напярэдадні быў пабіты рэкорд яўкі - яна перавысіла 68 %. На выбарчых участках увесь дзень былі доўгія чэргі. Тым, хто паспеў яе заняць да сямі вечара, далі прагаласаваць і пасля афіцыйнага закрыцця.