У Венгрыі бяздомным з гэтага часу нельга начаваць на вуліцы

16 октября 2018

Згодна з указам, што забараняе бадзяжніцтва, парушальнікам паліцыя спачатку будзе выдаваць папярэджанні. У выпадку 4 заўваг на працягу 90 дзён ім пагражаюць абавязковыя грамадскія работы або нават турэмнае зняволенне. Закон выклікаў масавыя пратэсты. Толькі ў адным Будапешце каля 30 тысяч бяздомных. А начлежкі могуць размясціць толькі траціну ад гэтай колькасці.