У Венецыі адкрываецца кінафестываль

28 августа 2013

Сёлета ён юбілейны, сямідзясяты. Да гучнай даты падрыхтаваны спецыяльны фільм, які складаецца з хвілінных кароткаметражак - іх знялі 70 рэжысёраў з розных краін. Альманах пра гісторыю кінафестывалю пакажуць сёння адразу пасля фільма-адкрыцця Гравітацыя ў фармаце 3D з Джорджам Клуні і Сандрай Булак у галоўных ролях. Як чакаецца, акцёры з'явяцца вечарам на чырвонай дарожцы. Усяго сёлета ў асноўным конкурсе будуць удзельнічаць 20 фільмаў. Журы ўзначаліць культавы італьянскі рэжысёр Бернарда Берталучы.