У Венецыі круізны лайнер пратараніў турыстычны цеплаход

2 июня 2019

Надзвычайнае здарэнне ў  Венецыі. Круізны лайнер пратараніў турыстычны цеплаход. Пацярпелі як мінімум пяць чалавек. Відэа аварыі публікуюць відавочцы. На кадрах вялізны лайнер адносіць да прычала, пасля чаго ён уразаецца ў цеплаход каля пірса. У гэты момант на ім знаходзіліся 130 чалавек. Некалькі пасажыраў ад магутнага штуршка зваліліся ў ваду. Відавочна, капітан лайнера папросту не зладзіўся з кіраваннем. Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.