Два кандыдаты на пасаду прэзідэнта выступілі перад дзясяткамі тысяч выбаршчыкаў у першы дзень перадвыбарнай кампаніі. Самі выбары пройдуць 14 красавіка. Так што прэтэндэнтам – а гэта цяперашні выконваючы абавязкі прэзідэнта Нікалас Мадура і апазіцыянер Энрыке Капрылес, які быў сапернікам Чавеса на папярэдніх выбарах, - даецца 10 дзён на агітацыю. Мадура пачаў свой перадвыбарны тур па краіне ў гарадку Сабанета, дзе нарадзіўся Чавес. Згодна з апытаннямі грамадскага меркавання, ён значна апярэджвае Капрылеса. Разрыў паміж кандыдатамі, згодна з рознымі звесткамі, складае да 20-ці працэнтаў.














