У Вене сёння пачнецца сустрэча краін АПЕК

21 июня 2018
Яны абмяркуюць магчымасць перагляду дамовы аб скарачэнні здабычы нафты. Некаторыя ўдзельнікі асцерагаюцца, што праз дзеючае пагадненне на рынку можа ўзнікнуць дэфіцыт сыравіны. Зараз здабыча скарочаная сумарна да двух мільёнаў бараляў за суткі. І эксперты асцерагаюцца, што гэта павысіць цэны на нафту да 100 долараў за бараль. Зараз яна на ўзроўні каля 75 для маркі "Брэнт".