У Вене сёння пачынаецца падрыхтоўка да новай міністэрскай сустрэчы, запланаванай на гэтую суботу. Тром экспертным падгрупам трэба абмеркаваць гуманітарныя праблемы. Напярэдадні сустрэчы спецыяльны пасланнік ААН па Сірыі заклікаў не ўпусціць магчымасць, якую зараз дае Вена.
Стафан дэ Містура, спецыяльны пасланнік ААН па Сірыі:
"Задача дыпламатаў - вызначыцца, якія з груповак, што ваююць на тэрыторыі Сірыі, трэба лічыць тэрарыстычнымі, а якія не. Як чакаецца, будуць складзеныя дакладныя спісы, з якімі пагодзяцца ўсе бакі, што бяруць удзел у кансультацыях".
У кастрычніцкіх перамовах у Вене прынялі ўдзел 19 дэлегацый.













