У Вене праходзіць саміт міністраў краін АПЕК

30 ноября 2016

Галоўная інтрыга - магчымасць прыняцця пагаднення аб абмежаванні здабычы нафты. Рамачная дамоўленасць была дасягнута ў канцы верасня ў Алжыры. Пры гэтым меркавалася, што Нігерыя, Лівія і Іран атрымаюць выключэнне і змогуць здабываць сыравіну на "максімальна абгрунтаваных узроўнях". Ірак таксама патрабаваў для сябе выключэння. Аднак на мінулым тыдні ўлады краіны заявілі, што гатовыя ўзяць на сябе частку нагрузкі па зніжэнні. У чаканні вынікаў саміту сусветныя цэны на нафту пайшлі расці. Кошт чорнага золата маркі Brent упершыню ў гэтым месяцы падняўся вышэй за 50 долараў за барэль.