У Вене працягваюцца міжнародныя перамовы па Сірыі

30 октября 2015

Сёння шляхі ўрэгулявання сірыйскага крызісу абмяркоўваюцца ў пашыраным фармаце. Да так званай міністэрскай "чацвёркі" (Расіі, ЗША, Саудаўскай Аравіі і Турцыі) далучыліся прадстаўнікі ЕС і калегі з блізкаўсходняга рэгіёна, сярод якіх Егіпет, Ірак, Ліван і ўпершыню Іран. Разам каля 15 краін паспрабуюць аказаць садзейнічанне ў наладжванні канструктыўных перамоў паміж афіцыйным Дамаскам і прадстаўнікамі так званай сірыйскай апазіцыі.