У рашэнні паліўнага крызісу ў Вялікабрытаніі зараз задзейнічаны вайскоўцы. Каля 200 брытанскіх сілавікоў дастаўляюць бензін ад складоў да АЗС. Мясцовыя жыхары ў надзеі атрымаць паліва стаяць у чэргах па некалькі гадзін. Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі таксама распарадзіўся выдаць 5 тысяч працоўных віз прыезджым вадзіцелям, каб як мага хутчэй вырашыць праблему з дэфіцытам. Недахоп персаналу ў краіне выкліканы выхадам Злучанага Каралеўства з ЕС. Былыя працаўнікі не змаглі вярнуцца ў Брытанію на фоне праблем з візамі.
У Вялікабрытаніі вайскоўцы дастаўляюць бензін на АЗС
5 октября 2021













