У Вялікабрытаніі падчас шторму ад прычала адарваўся круізны лайнер з 500 пасажырамі на борце

20 Верасня 2018

Вялікабрытанія аднаўляецца пасля разбуральнага шторму "Алі". Загінулі 2 чалавекі, яшчэ некалькі шпіталізаваныя. Парывы ветру хуткасцю больш чым 100 кіламетраў за гадзіну знішчалі ўсё на сваім шляху. З Паўночнай Ірландыі, Шатландыі і з поўначы Англіі паступаюць паведамленні аб паваленых дрэвах і пад'ёмных кранах. Дзясяткі тысяч дамоў засталіся без святла. У шатландскім Грынаку (недалёка ад Глазга) ад прычала адарваўся круізны лайнер, на борце якога знаходзілася амаль 500 пасажыраў. У мора таксама панесла яшчэ некалькі лодак.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя