У Вялікабрытаніі ў аэрапорце Хітрау аб'явілі павышаны ўзровень тэрарыстычнай трывогі

17 августа 2013
Паводле меркаваных звестак разведкі, Аль-Каіда рыхтуе напады на рэйсы, якія ляцяць з Лондана. Супрацоўнікам бяспекі аэрапорта далі ўказанне звяртаць асаблівую ўвагу на жанчын, якія могуць хаваць у сваіх грудзях выбухныя рэчывы. Узмоцненыя меры бяспекі прывялі да доўгіх чэргаў. Асцярогі спецслужбаў звязаныя з уцёкамі тэрарыстаў з пакістанскай турмы тыдзень таму.