У Вялікабрытаніі павялічыўся попыт на садаводчыя тавары

12 мая 2020
Самаізаляцыя - час для любімай справы. Падчас карантыну ў Вялікабрытаніі вырасла цікавасць да садоўніцтва. Па ўсёй краіне рэзка ўзраслі анлайн-пакупкі садовага інвентара і вулічных раслін. Зыходзячы з сітуацыі, урад краіны на першым этапе зняцця лакдаўну вырашыў адкрыць разам з харчовымі магазінамі і пункты продажу садовага інструмента. Паводле статыстыкі, сярэдні брытанец на працягу жыцця траціць больш часу на вырошчванне кветак  і догляд лужка, чым на прыгатаванне ежы або чытанне кніг.