У Вялікабрытаніі стартуе выбарчая кампанія на пасаду прэм'ер-міністра

12 июня 2019

Борыс Джонсан  паабяцаў вывесці Брытанію з ЕС да 31 кастрычніка ў выпадку, калі ён зойме пасаду кіраўніка Кансерватыўнай партыі і крэсла прэм'ер-міністра. Пры гэтым  Брэксіт без здзелкі - варыянт крайні і не пераважны. Аб гэтым Джонсан заявіў падчас выступлення са сваёй праграмнай прамовай  у Лондане. Сёння там стартуе яго выбарчая кампанія. Канкурэнтаў у яго, дарэчы, звышдастаткова. У афіцыйным спісе прэтэндэнтаў, акрамя былога кіраўніка Форын офіса,  9 чалавек.