У Вялікабрытаніі стартавалі пазачарговыя парламенцкія выбары

8 июня 2017

Па ўсёй краіне раніцай адкрылася больш як 40 тысяч выбарчых участкаў. Сёння вызначыцца новы склад Палаты абшчын, куды ўваходзяць 650 дэпутатаў. Партыя, якая здолее атрымаць больш за палову мандатаў, сфарміруе ўрад. Асноўная барацьба разгорнецца паміж кіруючай Кансерватыўнай партыяй прэм'ер-міністра Тэрэзы Мэй і апазіцыйнымі лейбарыстамі. Адразу пасля абвяшчэння вынікаў выбараў, 19 чэрвеня, Вялікабрытанія пачне перамовы па Брэксіце.