У Вялікабрытаніі зараз падводзяць і вынікі ўсеагульных выбараў

8 мая 2015
Пакуль усе арыенціруюцца на звесткі эксіт-полаў - яны прадказваюць перамогу Кансерватыўнай партыі. Прэм'ер Дэвід Кэмеран ужо заявіў, што спадзяецца сфарміраваць новы ўрад у найбліжэйшыя дні. У сваю чаргу лідар лейбарыстаў Эд Мілібенд расчараваны, паводле яго слоў, вынікамі галасавання. Мяркуючы па ўсім, у парламент праходзіць мэр Лондана Борыс Джонсан. Пры гэтым можа пазбавіцца свайго месца намеснік прэм'ер-міністра, кіраўнік партыі "Ліберальныя дэмакраты" Нік Клег.