У Вялікабрытаніі сёння выбары новага лідара Кансерватыўнай партыі

13 июня 2019

У Вялікабрытаніі сёння  выбары новага лідара Кансерватыўнай партыі, а, адпаведна, і прэм'ер-міністра краіны. Пакуль ні ў аднаго з 10-ці кандыдатаў  няма падтрымкі абсалютнай большасці сярод дэпутатаў. Але фаварытам, паводле звестак  апытанняў і паводле  ацэнак букмекераў, з'яўляецца экс-кіраўнік МЗС  Борыс Джонсан. У тройку лідараў таксама ўваходзяць дзеючы міністр замежных спраў Джэрэмі Хант, а таксама міністр навакольнага асяроддзя Майкл Гоуў. Усе кандыдаты  выступаюць за выхад Злучанага Каралеўства з Еўрасаюза. Вынікі галасавання  будуць вядомыя не пазней за 28 ліпеня.