У Вялікабрытаніі сёння адбудзецца доўгачаканае вяселле прынца Гары і Меган Маркл

19 мая 2018

У Вялікабрытаніі сапраўднае нацыянальнае свята - сёння адбудзецца доўгачаканае вяселле прынца Гары і Меган Маркл. Дэталі ўрачыстасці распісаныя па хвілінах. Цырымонія пачнецца апоўдні па брытанскім часе. Жаніх і нявеста прыбудуць у капліцу святога Георгія ў Віндзарскім замку ў асобных аўтамабілях. Да алтара Меган Маркл павядзе прынц Чарльз. Зараз у Віндзар сцякаюцца натоўпы людзей. На ўрачыстасці будуць прысутнічаць больш як дзве з паловай тысячы простых брытанцаў. Найбліжэйшую чыгуначную станцыю нават пераназвалі ў гонар каралеўскай пары - сёння яна будзе звацца "Гары энд Меган Цэнтрал". Турысты ўжо дакладна не прапусцяць патрэбную станцыю.