У Вялікабрытаніі сёння дзень нацыянальнай жалобы

6 июня 2017

Пасля паўдня ва ўсім каралеўстве аб’явяць хвіліну маўчання, прыспусцяць дзяржаўныя флагі. Напярэдадні на паніхіду ў Лондане сабраліся тысячы людзей. З кветкамі, паветранымі шарамі, плакатамі цэлымі сем'ямі яны прыйшлі ўшанаваць памяць загінуўшых у тэрактах 3 чэрвеня і памаліцца аб тых, хто ў бальніцах змагаецца за жыццё. Нягледзячы на высокі ўзровень тэрарыстычнай пагрозы, брытанцы не пабаяліся масавага мерапрыемства. Акрамя таго, на вуліцах прыкметна дадалося паліцэйскіх. Згодна з апытаннем тэлеканала Sky News, большасць падданых каралеўства выступае за ўзбраенне ўсіх праваахоўнікаў, хаця кіраўнік Скотленд-Ярда супраць гэтага.