Дэвід Кэмеран ледзь не стаў ахвярай невядомага мужчыны. Калі прэм'ер выходзіў з будынка мэрыі горада Лідс, да яго падышоў малады чалавек. Ахова прэм'ера адрэагавала толькі, калі Кэмеран сам адштурхнуў ад сябе невядомага і накіраваўся да сваёй машыны. Мужчыну на некаторы час затрымалі. Апынулася, што ён толькі жадаў выказаць прэм'еру свой пратэст. Супраць чаго - не паведамляецца.














