У Вялікабрытаніі пусцеюць паліцы магазінаў

21 октября 2021

Нараўне з пандэміяй Вялікабрытанія сутыкнулася з рэзкім ростам цэн на прадукты харчавання. У выніку паліцы ў магазінах пусцеюць. Паводле даных экспертаў, узровень інфляцыі ў гасцінічным і рэстаранным бізнесе вагаецца ад 14 % да 18 %! Праўда, улады запэўніваюць, што запасаў харчавання ў краіне хопіць.

Рост цэн у Еўропе пабіў рэкорд крызісу 2008 года

Несуцяшальная сітуацыя ў Еўропе. Рост цэн у ЕС пабіў рэкорд крызісу 2008 года. Паводле даных Еўрастата, інфляцыя ў еўразоне ў верасні склала без малога 3,5 %. А рэкардсменамі сталі Эстонія і Літва - інфляцыя амаль 6,5 %, а таксама Польшча - 5,6 %. Імкліва ўзлятае кошт тавараў і паслуг. Найбольшы ўклад у гэты працэс унеслі цэны на энерганосьбіты.