У Вялікабрытаніі прайшлі масавыя пратэсты супраць дамовы аб выхадзе з Еўрасаюза

10 декабря 2018

Неспакойна на выхадных было і ў Вялікабрытаніі. Там прайшлі масавыя пратэсты супраць дамовы аб выхадзе з Еўрасаюза. Тысячы актывістаў незадаволеныя ідэяй, што нават пасля Брэксіту каралеўства ўсё яшчэ будзе падпарадкоўвацца правілам Бруселя. Зрэшты, нягледзячы на хваляванні галасаванне ў брытанскім парламенце адбудзецца заўтра. Раней інфармагенцтвы паведамлялі пра планы прэм'ера Вялікабрытаніі адкласці яго. Хадзілі чуткі, што Тэрэза Мэй збіраецца запатрабаваць ад Бруселя больш выгадных умоў Брэксіту.

 

 

Працэс пошуку найлепшага рашэння аб выхадзе Брытаніі з Еўрасаюза так зацягнуўся, што і пасмяяцца не грэх. У Інтэрнэце з'явіўся ролік, дзе гаспадыня Даўнінг-стрыт паказаная ў выглядзе персанажа з "Уладара пярсцёнкаў" Голума. У ім Мэй чэзне над пагадненнем і разважае пра яго плюсы і мінусы. Пасля бярэ дакумент у рукі і на манер Голума замест фразы "Мая каштоўнасць" злавесна гаворыць: "Мой Брэксіт".