Рашэнне ўрада павялічыць выдаткі на абарону выклікалі незадаволенасць у Вялікабрытаніі. Тут прайшла шматтысячная дэманстрацыя супраць палітыкі кіруючай кансерватыўнай партыі. Брытанцы абураны рэзкім скарачэннем фінансавання сацыяльнай сферы. Цэнтрам пратэстаў стаў Манчэстэр, дзе адкрылася штогадовая канферэнцыя торы. Згодна з падлікамі паліцыі, на вуліцы выйшлі 80 тысяч чалавек. Мітынгоўцы выступалі супраць удзелу Злучанага Каралеўства ў ваенных канфліктах і патрабавалі выдаткаваць грошы на ахову здароўя. Прэм'ер Дэвід Кэмеран растлумачыў такія выдаткі маштабнымі пагрозамі.
У Вялікабрытаніі прайшла шматтысячная дэманстрацыя
5 октября 2015













