У Вялікабрытаніі праходзіць цырымонія развітання з Маргарэт Тэтчэр

17 апреля 2013

На фоне падзей у Бостане  ў Лондане прынятыя максімальныя меры бяспекі. Зараз у брытанскай сталіцы афіцыйных асоб на адзін квадратны метр  больш чым дзе-небудзь. Тут у гэтыя хвіліны пачынаецца цырымонія развітання з экс-прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Маргарэт Тэтчэр. З дзвюх тысяч запрошаных кожны дзясяты - гэта афіцыйны прадстаўнік замежных дзяржаў. Чакаецца прыезд Каралевы Лізаветы Другой. На вуліцах горада працуюць 4 тысячы паліцэйскіх. Хаваць жалезную лэдзі будуць з усімі ваеннымі  ўшанаваннямі. Пасля заканчэння цырымоніі труну даставяць у лонданскі Каралеўскі шпіталь для крэмацыі. Нагадаем, Тэтчэр памерла   8 красавіка ва ўзросце 87-мі гадоў. Яна была першай жанчынай, якая стала прэм'ер-міністрам еўрапейскай дзяржавы. І ўзначальвала ўрад краіны 11 гадоў.