У Вялікабрытаніі праходзіць штогадовы падлік каралеўскіх лебедзяў

18 июля 2019

Традыцыі ўжо 800 гадоў. У XII стагоддзі мяса гэтых птушак лічылася далікатэсам. Менавіта тады англійскія манархі і аб'явілі, што лебедзі ў мясцовых вадаёмах  належаць толькі ім. Гэтае рашэнне замацавалі ў спецыяльнай каралеўскай хартыі, якая дзейнічае дагэтуль. Сёння перапіс праводзяць  толькі дзеля аховы птушак. Папуляцыя  скарачаецца. У нізоўі Тэмзы  гнездавацца лебедзям перашкаджае вялікая колькасць лодак у гаванях.