У Вялікабрытаніі працягваецца падлік галасоў на рэферэндуме за выхад краіны з ЕС

24 июня 2016

Паводле апошніх звестак, падлічана больш за 20 мільёнаў галасоў. Прыхільнікі "Брэксіта" лідзіруюць з перавагай больш чым у 700 тысяч галасоў. На гэтым фоне раніцай біржы зафіксавалі найбуйнейшы аднамомантны спад брытанскай валюты за ўсю гісторыю. За выхад Вялікабрытаніі з Еўрасаюза, у цэлым шэрагу акруг, прагаласавала значна больш, чым прадказвалі аналітыкі.

Больш чым 4,5 мільёны чалавек за і столькі ж супраць. На дадзены момант падлічылі звыш 50% галасоў. У найбліжэйшыя гадзіны плануецца аб'явіць вынікі галасоў у 193-х акруговых цэнтрах, якія засталіся. Рэферэндум ужо пабіў рэкорды па яўцы - у галасаванні прынялі ўдзел больш чым 46 мільёнаў чалавек.