Ва Уэльсе з-за складаных умоў надвор’я адменены заняткі ў сотні школ. У графстве Камбрыя харчаванне, ваду і прадметы першай неабходнасці дастаўляюць ваенныя верталёты. У Шатландыі, Паўночнай Ірландыі і на поўначы Англіі дзейнічаюць папярэджанні аб павышанай небяспецы ў сувязі з непагаддзю. Чыгуначны рух па ўсёй краіне ажыццяўляецца з перабоямі: шматлікія цягнікі адмяняюцца і затрымліваюцца. Абледзяненне стала прычынай пашкоджання пуцей, саставаў і ліній электраперадачы.
У Вялікабрытаніі пасля маразоў 20 тысяч дамоў застаюцца без вады і святла
5 марта 2018













