У Вялікабрытаніі паліцэйскія затрымалі хлопца па падазрэнні ў падрыхтоўцы тэракта

5 апреля 2017

У Вялікабрытаніі паліцэйскія затрымалі 18-гадовага хлопца па падазрэнні ў падрыхтоўцы тэракта. Ён спрабаваў паехаць на цягніку з вакзала Сент-Панкрас. Падазроны хацеў пакінуць краіну. Зараз сілавікі праводзяць вобыскі ў яго кватэры на поўначы Лондана.