У Вялікабрытаніі Палата абшчын парламента адобрыла законапраект аб пачатку Brexit

9 февраля 2017

За выхад краіны з ЕС прагаласавалі 494 дэпутаты, супраць - 122. Парламентарыі таксама абмеркавалі некаторыя папраўкі, сярод іх дазвол грамадзянам Еўрасаюза заставацца на тэрыторыі Злучанага Каралеўства пасля завяршэння Brexit. Аднак ні адна з паправак прынятая не была. Зараз дакумент аб выхадзе краіны з ЕС накіраваны на разгляд у Палату лордаў. Афіцыйна запусціць Brexit брытанскі ўрад разлічвае не пазней за канец сакавіка. У выніку краіна павінна пакінуць адзіную еўрапейскую сям'ю праз 2 гады.