У Вялікабрытаніі палата абшчын адхіліла прапанову Джонсана аб выбарах

29 октября 2019

Палата абшчын Вялікабрытаніі не падтрымала прапанову Борыса Джонсана правесці датэрміновыя выбары 12 снежня. Гэта здарылася праз некалькі гадзін пасля таго, як у ЕС пагадзіліся адкласці Брэксіт у надзеі на тое, што галасаванне адбудзецца. Праўда, рашэнне парламента не канчатковае. Сёння ўрад вынесе на галасаванне новую прапанову аб датэрміновых выбарах. Яно пройдзе па іншай працэдуры, якая патрабуе толькі простай большасці. Джонсан мяркуе, што на датэрміновых выбарах яго Кансерватыўная партыя заваюе большасць месцаў у парламенце, што дазволіць яму вывесці Злучанае Каралеўства з патавай сітуацыі праз Брэксіт.