У Вялікабрытаніі знайшлі мёртвым ва ўласным доме міністра ўрада Уэльса Карла Сарджэнта, якога абвінавацілі ў сексуальных дамаганнях. Паводле папярэдніх звестак, гэта самазабойства. На мінулым тыдні Лейбарысцкая партыя, членам якой быў Сарджэнт, пачала расследаванне супраць яго. Да таго ж, палітык быў звольнены з пасады ва ўрадзе Уэльса. Самога Сарджэнта абвінавачанні ў свой адрас шакіравалі і ён заклікаў правесці незалежнае расследаванне, якое дазволіла б "аднавіць сваё добрае імя". Паліцыя высвятляе акалічнасці смерці.
У Вялікабрытаніі знайшлі мёртвым міністра ўрада Уэльса
8 ноября 2017













