У Вялікабрытаніі цудам удалося выратаваць 15 мігрантаў

9 апреля 2016

У Вялікабрытаніі цудам удалося выратаваць 15 мігрантаў, якія незаконна трапілі на тэрыторыю краіны. Бежанцы схаваліся ў кантэйнерах, што дастаўлялі фуры з Францыі ў Брытанію. Выявіць нелегалаў у грузавых транспартных сродках стала магчыма дзякуючы СМС, якое адзін з іх адправіў французскаму валанцёру. У паведамленні сямігадовы хлопчык на ламанай англійскай мове прасіў аб дапамозе. Ён пісаў, што знаходзіцца ўнутры кантэйнера, дзе амаль няма паветра, а машына рухаецца без прыпынкаў. Дзякуючы неадкладнай рэакцыі валанцёра бежанцы, што знаходзіліся ў небяспецы, неўзабаве былі вызваленыя з пасткі.