У Вялікабрытаніі - анамальная спякота

19 июля 2013
Ахвярамі спёкі ў Англіі сталі 760 чалавек. Ужо тыдзень слупкі тэрмометраў на большай частцы Імглістага Альбіёна перавышаюць адзнаку 30 градусаў Цэльсія. З-за высокай тэмпературы пачасціліся сардэчныя прыступы. У краіне стаў адчувацца дэфіцыт вады - з-за гарачага надвор'я яе спажыванне моцна ўзрасло. Вадаправоды не спраўляюцца з нагрузкай. Між тым, паводле слоў сіноптыкаў, анамальная тэмпература пратрымаецца на тэрыторыі краіны яшчэ тыдзень. Колькасць ахвяр спёкі можа падвоіцца.